Air Serbia
Air Serbia | ||||
|
||||
Дата заснавання | 1927 | |||
---|---|---|---|---|
Порт прыпіскі | Аэрапорт Ніколы Тэслы | |||
Бонусная праграма | Etihad Guest | |||
Памер флота | 20 (+7 замоўлена) | |||
Кірункі | 79 | |||
Штаб-кватэра | Бялград, Сербія | |||
Кіраўніцтва | Данэ Кондзіч (генеральны дырэктар) | |||
Сайт: http://www.airserbia.com/ |
Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў Румынію[1]. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia сербск.: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.
Міжнародныя рэйсы
[правіць | правіць зыходнік]JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).[2]
Азія
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Абу-Дабі | ААЭ | 4074 | Boeing 737—300 | да 4 лютага 2010 |
Дубай | ААЭ | Boeing 737—300 і Boeing 737—700 | з 9 лютага 2010 | |
Ларнака | Кіпр | 1780 | Boeing 737—300 | |
Стамбул | Турцыя | 926 | Boeing 737—300 і Boeing 737—400 | |
Тэль-Авіў | Ізраіль | 2090 | Boeing 737—300 |
Афрыка
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Манасцір | Туніс | 1400 | Boeing 737—300 | |
Трыпалі | Лівія | 1820 | Boeing 737—300 | |
Туніс | Туніс | Boeing 737—300 | сезонны |
Еўропа
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. |
---|---|---|
Амстэрдам | Нідэрланды | 1581 |
Афіны | Грэцыя | 1044 |
Берлін | Германія | 1126 |
Брусель | Бельгія | 1513 |
Валета | Мальта | 1466 |
Варшава | Польшча | 967 |
Вена | Аўстрыя | 597 |
Гамбург | Германія | 1380 |
Гановер | Германія | 1320 |
Гётэбарг | Швецыя | 1710 |
Дзюсельдорф | Германія | 1348 |
Капенгаген | Данія | 1462 |
Лондан | Вялікабрытанія | 1840 |
Любляна | Славенія | 510 |
Мілан | Італія | 1020 |
Масква | Расія | 1950 |
Мюнхен | Германія | 900 |
Парыж | Францыя | 1542 |
Падгорыца | Чарнагорыя | 360 |
Прага | Чэхія | 858 |
Рым | Італія | 833 |
Салонікі | Грэцыя | 658 |
Сараева | Боснія і Герцагавіна | 278 |
Скоп'е | Паўночная Македонія | 468 |
Стакгольм | Швецыя | 1823 |
Тыват | Чарнагорыя | 400 |
Трыест | Італія | 641 |
Франкфурт-на-Майне | Германія | 1175 |
Цюрых | Швейцарыя | 1028 |
Штутгарт | Германія | 1094 |
Былыя рэйсы
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat:
Самалёты ў эксплуатацыі
[правіць | правіць зыходнік]На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з[3]:
- 1 Bombardier CRJ 900
- 4 Boeing 737-300
- 1 Airbus A330
- 2 Airbus A320
- 3 ATR 72-200
- 5 ATR 72-500
- 10 Boeing 737—300
- 8 Airbus A319
Катастрофы
[правіць | правіць зыходнік]У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа:
- 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм-Капенгаген-Заграб-Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэнне самалёта McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10000 метраў на ўчастку Капенгаген-Заграб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Ческа Каменіцы (Чэхаславакія, цяпер Усцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры з пяці членаў экіпажа. Выжыла толькі сцюардэса Весна Вулавіч.[4]
- 11 верасня 1973 — самалёт маршруту Цітаград-Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграда (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа, усяго 41 чалавек.
Зноскі
- ↑ Як была выратавана грамадзянская авіяцыя Югаславіі
- ↑ тут і далей у табліцах звесткі па адлегласці з часопіса Jat Airwais New Review
- ↑ Клаус Браўн. Наш самалётны парк — Air Serbia .
- ↑ Accident Database: Accident Synopsis 01261972 Архівавана 2 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Air Serbia на Вікісховішчы |